Спорт

Белянкоў выступіць на Матчы зорак Адзінай лігі ВТБ 


Фота з архіва

15 лютага, Мінск . Беларускі нападаючы краснаярскага «Енісея» Яўген Белянкоў прыме ўдзел у баскетбольным шоу «Матч зорак Адзінай лігі ВТБ — 2024»,

У гэтым сезоне Белянкоў цвёрда замацаваўся ў асноўным складзе «Енісея» і не раз завяршаў атакі эфектнымі кідкамі зверху. Гэта і адзначылі арганізатары Матчу зорак, запрасіўшы 28-гадовага беларуса на SLAM DANK CONTEST. Разам з Яўгенам Белянковым у ім прымуць удзел Брэндан Гарэт («Аўтадор», Саратаў), Дэван Акун-Персел («Лакаматыў-Кубань», Краснадар) і Бі Джэй Джонсан («Парма», Перм).

У праграме Матчу зорак — 2024 таксама конкурс трохачковых кідкоў і, уласна, паядынак дзвюх каманд, складзеных з лепшых ігракоў Адзінай лігі ВТБ гэтага сезона. Баскетбольнае шоу пройдзе 18 лютага на пляцоўцы маскоўскай «ВТБ Арэны». 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть