Спорт

Шаранговіч набраў два бамбардзірскія балы, але «Калгары» прайграў


Фота з архіва

24 студзеня, Мінск . Беларускі форвард «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч зноў папоўніў свой бамбардзірскі баланс,

Мінулай ноччу ў другім перыядзе дамашняга паядынку з «Сент-Луісам» Шаранговіч спачатку аддаў галявы пас Ноа Хэніфіну, а потым закінуў сваю 20-ю шайбу ў гэтым сезоне, зрабіўшы лік 3:1 на карысць гаспадароў. Але гэта быў іх апошні поспех: потым госці тройчы трапілі ў вароты «Калгары» і за 48 секунд да фінальнай сірэны вырвалі перамогу з лікам 4:3. У гэтай сустрэчы Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе 19 мінут з паказчыкам карыснасці «+1». Усяго ў гэтым сезоне ў актыве Шаранговіча 34 (20+14) ачкі ў 47 праведзеных сустрэчах.

Таксама гэтай ноччу свой чарговы матч у НХЛ правёў беларускі нападаючы «Вашынгтона» Аляксей Протас. У гасцявым паядынку з «Мінесотай» беларус згуляў 12 мінут з паказчыкам «-1», а яго каманда прайграла гаспадарам з рэзультатам 3:5. У цяперашнім турніры Протас правёў 44 гульні, набраўшы 18 (3+15) бамбардзірскіх балаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть