Спорт

Мінскае «Дынама» згуляе з маскоўскім «Спартаком» на старце выязной серыі


Фота з архіва

22 снежня, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» сёння пачнуць заключную выязную серыю 2023 года ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі,

Першы прыпынак падапечныя Дзмітрыя Квартальнава зрабілі ў Маскве, дзе прымаць «зуброў» будзе адна з мацнейшых каманд бягучага сезона КХЛ — «Спартак». У снежні справы ў мінчан складваюцца зусім нядрэнна, перад выхадам на міжнародную паўзу дынамаўцы атрымалі дзве перамогі, а пасля вяртання на лёд прадоўжылі ўдачную серыю да трох матчаў, абыграўшы дома «Віцязь» з лікам 4:1. Нягледзячы на тое, што цяпер «зубры» з 40 ачкамі замыкаюць васьмёрку лепшых каманд сваёй канферэнцыі, у зоне плэй-оф наш клуб трымаецца ўпэўнена, апярэджваючы бліжэйшага праследавацеля на пяць балаў пры дзвюх гульнях у запасе. За чарговымі перамогамі ў Маскву адправіліся 26 хакеістаў: 3 галкіперы, 8 ігракоў абароны і 15 форвардаў.

Варатары: Аляксей Коласаў, Дылан Фергюсан, Ягор Вяльмакін.

Абаронцы: Ілья Шынкевіч, Яні Калдыс, Кодзі Керан, Мікіта Смірноў, Дзмітрый Корабаў, Роб Хэмілтан, Ілья Сушко, Мікіта Жыхараў.

Нападаючыя: Раман Гарбуноў, Сэм Энас, Аляксандр Волкаў, Нік Мерклі, Вадзім Мароз, Андрэй Стась, Данііл Сацішвілі, Вячаслаў Асновін, Ягор Ігнаценка, Сяргей Кузняцоў, Ягор Борыкаў, Цімафей Каўгарэня, Брэт Рычы, Данііл Ліпскі, Уладзіслаў Кадола.

Серыю з трох вікторый мае і «Спартак». На гэты момант «гладыятары» з 58 ачкамі займаюць другое месца на Захадзе, уступаючы два пункты толькі суседзям з маскоўскага «Дынама». Уклад у поспех «чырвона-белых» уносіць і ўладальнік беларускага пашпарта Шэйн Прынс, на рахунку якога рэзультатыўных 20 балаў. У цяперашнім сезоне «Дынама» і «Спартак» яшчэ не сустракаліся, а ў мінулым годзе правялі паміж сабой шэсць сустрэч, з якіх мінчане выйгралі толькі дзве. Перадапошні гасцявы паядынак «зуброў» у 2023 годзе стартуе ў 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть