Інфаграфіка

Вадохрышчанскія купанні |

Традыцыйна ў свята Хрышчэння Гасподняга, 19 студзеня, узрастае колькасць жадаючых акунуцца ў палонку. 
 

Важна ведаць умовы, пры якіх павінна праходзіць акунанне: 

 

прысутнасць медработнікаў, 

 

глыбіня вадаёма — да 1,8 м, 

 

месца для купання павінна быць абгароджана. 

 

Пры сабе неабходна мець: 

 

тэрмас з чаем, 

 

цёплы халат з капюшонам, 

 

сланцы або тапачкі, 

 

турыстычны дыванок, 

 

ручнік. 

 

Нельга акунацца ў палонку: 

 

пры наяўнасці захворванняў сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмы, хранічных запаленчых працэсаў; 

 

дзецям да 3 гадоў; 

 

цяжарным. 

 

Рэкамендуецца: 

 

перад купаннем зрабіць размінку, расцерці цела; 

 

акунацца вельмі асцярожна (каб кантраст тэмператур не справакаваў  спазм); 

 

знаходзіцца ў вадзе не больш за 1 мінуту; 

 

акунацца па шыю (каб пазбегнуць спазма сасудаў галаўнога мозга); 

 

не ныраць галавой уперад; 

 

пасля купання расцерціся ручніком, апрануць сухое адзенне, выпіць гарачага чаю. 

 

У Мінску месцы для купання пад наглядам ратавальнікаў і ўрачоў абсталююць на 3 выратавальных станцыях: 

 

«Камсамольскае возера» (г.Мінск, вул.Прагрэсіўная, 29а), 

 

«Цнянская» (г.Мінск, вул.Кальцова), 

 

«Дразды» (г.Мінск, вул.Веснінка, 2а). 

 

Акунуцца ў палонку можна будзе з 18.00 18 студзеня па 00.00 19 студзеня.

 

На ўсіх пляцоўках будуць арганізаваны пункты абагравання з чаем, палявая кухня і выязны гандаль. 

 

Крыніцы: Міністэрства аховы здароўя, МНС, АСВОД.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть