Інфаграфіка

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Мемарыял на плошчы Перамогі ў Віцебску |

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Мемарыял на плошчы Перамогі ў Віцебску

Манумент у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў велічна ўзвышаецца на плошчы Перамогі ў Віцебску — самай вялікай* у краіне.

Плошча Перамогі адкрыта 30 чэрвеня 1974 г.

Мемарыяльны комплекс уключае цэнтральны помнік (тры абеліскі), дзесяць каменных пілонаў, два штучныя басейны, у якіх струменіцца вада. У пачатку 90-х гадоў комплекс дапоўнілі скульптурнымі кампазіцыямі, на якіх савецкія салдаты і мірныя гараджане.

Галоўны манумент — тры абеліскі вышынёй 56 метраў («Тры штыкі»), якія звужаюцца ўгору. Абеліскі аб’яднаны гарызантальным гранітным поясам, на кожнай грані якога рэльефы, што праслаўляюць бессмяротны подзвіг воінаў, партызан і падпольшчыкаў.

На каменных пілонах (па пяць з кожнага боку плошчы) пералічаны гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ля падножжа мемарыяла гарыць Вечны агонь.

Побач з помнікам размешчаны парк Пераможцаў, дзе на Алеі воінскай славы прадстаўлена выстава ваеннай тэхнікі.

З хронікі вызвалення Беларусі:

Віцебск вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у адзін з першых дзён буйнейшай у гісторыі ваеннай аперацыі — Беларускай аперацыі «Баграціён».

Раніцай 26 чэрвеня 1944 г. воіны 158-й стралковай дывізіі 39-й арміі пры садзейнічанні байцоў 145-й стралковай дывізіі 43-й арміі поўнасцю ачысцілі горад ад ворага.

*Памеры плошчы Перамогі ў Віцебску: даўжыня — 380 м, шырыня — 190 м, займае 7,22 га.

Крыніцы: Віцебскі аблвыканкам, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть