Інфаграфіка

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Мемарыяльны комплекс «Прарыў» |

Мемарыяльны комплекс «Прарыў» захоўвае памяць гераічнага прарыву партызанскімі брыгадамі Полацка-Лепельскай зоны варожай блакады.

Полацка-Лепельская партызанская зона — адна з буйнейшых партызанскіх зон плошчай больш за 3 тыс. кв.км (у тыле ў 1220 населеных пунктах пражывала 80 тыс. насельніцтва). Працягласць абароны складала 287 км. На тэрыторыі партызанскай зоны дзейнічалі тры аэрадромы.

Каб ачысціць свае тылы ад партызан, нямецка-фашысцкія захопнікі ў снежні 1943 — лютым 1944 года зрабілі 5 безвыніковых спроб.

Вясной 1944 года былі распрацаваны 2 карныя аперацыі. Супраць 16 партызанскіх брыгад агульнай колькасцю 17 тыс. чалавек было сцягнута 60 тыс. салдат і афіцэраў нямецкай арміі.

Амаль 25 дзён ішлі цяжкія няроўныя баі. У ноч з 4 на 5 мая партызанскія атрады на чале з будучым Героем Савецкага Саюза У.Е.Лабанком ажыццявілі легендарны прарыў вогненнага кальца, выйшлі з акружэння і вывелі 15 тыс. чалавек мірнага насельніцтва.

У прарыве нямецкага акружэння пад Ушачамі ўдзельнічаў партызанскі разведчык Міхаіл Ягораў, які ў далейшым устанавіў Сцяг Перамогі над Рэйхстагам.

Летам 1974 года на месцы прарыву блакады ўзведзены мемарыяльны комплекс.

Мемарыял «Прарыў» — сімвал мужнасці і стойкасці партызан.

На вяршыні ўзгорка — разарваная пасярэдзіне бетонная глыба, якая сімвалізуе прарыў блакаднага кальца. У разрыве знаходзіцца сяміметровая бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ.

Побач на Плошчы Памяці ў брацкай магіле пахаваны 450 партызан, якіх не ўдалося апазнаць.

У пачатку дарогі, якая вядзе да мемарыяла, на жалезабетонным подыуме размешчана бронзавая рэльефная пліта ў выглядзе карты са схемай абароны партызан, на якой напісана: «Іх было 17185 чалавек супраць 60000. Мужнасць перамагла. Смерць стала бяссмерцем».

У 2015-2016 гадах праведзена рэстаўрацыя і рэканструкцыя мемарыяла.

Крыніца: Ушацкі музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть