Інфаграфіка

У Беларусі з 1 лютага павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму |

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 лютага 2024 года па 30 красавіка 2024 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br406,74. БПМ будзе на 10,6 працэнта вышэйшы, чым той, што дзейнічаў з 1 лістапада 2023 года (Br367,79).

Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

— працаздольнага насельніцтва — Br434,60;

— пенсіянераў — Br298,43;

— дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br260,39;

— дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br349,09;

— дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br406,03.

У сувязі з павышэннем БПМ з 1 лютага павялічваюцца:

— памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей;

— даплаты да пенсій;

— дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

— павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;

— сацыяльныя пенсіі.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2024 года №1.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть