Свабодныя эканамічныя зоны ў Беларусі |
У Беларусі функцыянуюць шэсць свабодных эканамічных зон (СЭЗ)*:
СЭЗ «Брэст» (год стварэння — 1996)
СЭЗ «Гомель-Ратон» (1998-ы)
СЭЗ «Мінск» (1998-ы)
СЭЗ «Віцебск» (1999-ы)
СЭЗ «Магілёў» (2002-ы)
СЭЗ «Гроднаінвест» (2002-і)
СЭЗ створаны ў мэтах стымулявання вытворчасцей, заснаваных на новых і перадавых тэхналогіях, павелічэння колькасці працоўных месцаў і аб’ёму экспарту.
Доля СЭЗ у макраэканамічных паказчыках:
вытворчасць — 18%,
экспарт — 21%,
інвестыцыі — 19%.
У СЭЗ зарэгістравана 425 рэзідэнтаў з інвестыцыямі з больш як 30 краін**.
У 2023 г. — 30 новых рэзідэнтаў з сумарным аб’ёмам інвестыцый каля $176 млн.
З 2021 г. пабудавана 16 інфраструктурных аб’ектаў СЭЗ.
Вынікі работы рэзідэнтаў у 2023 годзе:
Аб’ём прамысловай вытворчасці — Br33,8 млрд (109,8% да ўзроўню 2022 года).
Выручка ад рэалізацыі — Br37,3 млрд (113% да ўзроўню 2022 года).
Прадпрыемствы СЭЗ экспартавалі тавараў на суму $8,3 млрд.
* Свабодная эканамічная зона (СЭЗ) — частка тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з вызначанымі граніцамі, у межах якой у адносінах да рэзідэнтаў гэтай СЭЗ устанаўліваецца і дзейнічае спецыяльны прававы рэжым для ажыццяўлення імі інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Спецыяльны мытны, рэгістрацыйны і падатковы рэжым прадастаўляе прадпрыемствам магчымасць працаваць у асаблівых ільготных умовах (ільготы па падатках на прыбытак, нерухомую маёмасць, зямельным падатку і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, мытныя прэферэнцыі, іншае).
** Паводле даных на 1.01.2024 г.
Крыніца: Міністэрства эканомікі.