Спорт

«Фіналы чатырох» мужчынскага і жаночага Кубкаў Беларусі па валейболе стартуюць у Салігорску і Мінску


Фота з архіва

22 снежня, Мінск . У Салігорску стартуе «Фінал чатырох» мужчынскага Кубка Беларусі па валейболе, дзяўчаты разыграюць трафей у Мінску,

Удзел у мужчынскім розыгрышы прымаюць прадстаўнік Беларусі ў расійскай Суперлізе салігорскі «Шахцёр», васьміразовы ўладальнік Кубка сталічны «Будаўнік», лідар бягучага чэмпіянату краіны гомельская «Энергія», а таксама клуб «Барысаў-БДУФК». У першым паўфінале, які пачнецца ў 15.00, сыдуцца гамяльчане і барысаўчане. У 18.00 стартуе сустрэча прынцыповых сапернікаў — «Шахцёра» і «Будаўніка». Пераможцы ў парах разыграюць ганаровы трафей заўтра ў 16.30.

За жаночы Кубак Беларусі ў гэтым годзе змагаюцца прадстаўніцы чэмпіянату Расіі з «Мінчанкі», а таксама фарм-клуб сталічнай каманды «Мінчанка-2»; дзеючы пераможца турніру брэсцкае «Прыбужжа» і гродзенскі «Камунальнік-ГрДУ». Першымі на пляцоўку Палаца спорту «Уручча» выйдуць валейбалісткі «Мінчанкі-2» і «Прыбужжа» (пачатак — у 16.00), другую пуцёўку ў фінал разыграюць «Мінчанка» і «Камунальнік» (18.30). Вырашальны паядынак будзе праведзены заўтра ў 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть