Спорт

Свёнтак выйграла турнір у Індыян-Уэлсе і замацавалася на першай пазіцыі ў рэйтынгу WTA


Фота з архіва

18 сакавіка, Мінск . Польская тэнісістка Іга Свёнтак стала пераможцам турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе і замацавалася на першай пазіцыі ў рэйтынгу WTA,

Цяпер у актыве Свёнтак 10 715 рэйтынгавых ачкоў, і яна апярэджвае другую ракетку планеты беларуску Арыну Сабаленка на 2520 балаў. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 32-м месцы. Аляксандра Сасновіч пакінула першую сотню сусветнага рэйтынгу, і цяпер у яе 102-я пазіцыя.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) — 10 715 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 8195;
3. Коры Гаўф (ЗША) — 7150;
4. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 5848;
5. Джэсіка Пегула (ЗША) — 5035;
6. Унс Джабір (Туніс) — 4118;
7. Сіньвэнь Жэн (Кітай) — 4050;
8. Маркета Вандроўшава (Чэхія) — 4015;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) — 3825;
10. Алена Астапенка (Латвія) — 3493.

На гэтым тыдні вядучыя тэнісісткі планеты стартуюць на турніры WTA-1000 у амерыканскім Маямі. Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка пачнуць выступленні з другага раўнда. Азаранка тройчы выйгравала гэтыя спаборніцтвы (2009, 2011, 2016). У 2019 годзе беларуска-бельгійскі тандэм Арына Сабаленка / Элізэ Мертэнс стаў пераможцам парнага разраду.

Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў па-ранейшаму ўзначальвае серб Новак Джокавіч. Лепшы з беларусаў Ілья Івашка знаходзіцца на 217-м радку.

Першая дзясятку рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) — 9725;   
2. Карлас Алькарас (Іспанія) — 8805;
3. Янік Сінер (Італія) — 8310;
4. Данііл Мядзведзеў (Расія) — 7765;
5. Аляксандр Звераў (Германія) — 5060;  
6. Андрэй Рублёў (Расія) — 4970;
7. Хольгер Рунэ (Нарвегія) — 3875;
8. Каспер Рууд (Нарвегія) — 3560;
9. Хуберт Гуркач (Польшча) — 3370;
10. Алекс дэ Мінаўр (Аўстралія) — 3025.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть