Грамадства

Кніга спачуванняў будзе адкрыта ў пасольстве Расіі ў Мінску 25-26 сакавіка 

23 сакавіка, Мінск . Кніга спачуванняў у
сувязі з тэрактам у Падмаскоўі будзе адкрыта ў пасольстве Расійскай Федэрацыі
два дні — 25-26 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар пасольства
Аляксей Маскалёў.

Кніга будзе адкрыта для афіцыйных асоб Беларусі і
прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

«На жаль, пакінуць запіс у ёй змогуць не ўсе
грамадзяне. Гэта абумоўлена і спецыфікай работы загранустаноў, і мяркуючы па
той незлічонай колькасці неабыякавых людзей, якія прыходзяць да пасольства, каб
пакінуць кветкі і выказаць словы спачування, не хопіць ніякай кнігі», —
удакладніў прэс-сакратар.

Разам з тым ва ўсіх жыхароў Беларусі будзе магчымасць
выказаць праз дыпмісію свае спачуванні ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі народу
Расіі. Грамадзяне могуць накіраваць спачуванні на адрас пасольства поштай альбо
па электроннай пошце. «Ні адно такое пісьмо  не прападзе, дойдзе да адрасата і будзе
прачытана. У Расіі чуюць словы спачування з боку беларусаў, бачаць вочы,
напоўненыя слязамі, і адчуваюць падтрымку», — запэўніў Аляксей Маскалёў.

На будынку пасольства
Расіі ў Мінску, як і іншых расійскіх загранустановах, у знак смутку прыспушчаны
дзяржаўны сцяг. Сцягі таксама прыспушчаны на будынках генконсульстваў у Брэсце
і Гродне. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть