Прэзідэнт

Лукашэнка 3-4 ліпеня зробіць рабочы візіт у Казахстан для ўдзелу ў саміце ШАС | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

3 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3-4 ліпеня зробіць рабочы візіт у Казахстан. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У Астане беларускі лідар прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Чакаецца, што на палях саміту ён таксама правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі калегамі.

Міжнародны форум уключае ў сябе пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС, а таксама сустрэчу ў фармаце «ШАС плюс» з удзелам лідараў дзяржаў-наглядальнікаў, ганаровых гасцей і кіраўнікоў міжнародных арганізацый. Тэмай сустрэчы стане «Умацаванне шматбаковага дыялогу — імкненне да ўстойлівага свету і развіцця».

Асноўным пытаннем маючага адбыцца саміту для Беларусі з’яўляецца завяршэнне працэдуры прыняцця краіны ў члены ШАС.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на саміце закране найбольш значныя напрамкі ў рабоце Арганізацыі і ўклад, які Беларусь гатова ўнесці ў вырашэнне агульных задач.

Удзельнікі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў абмяркуюць пытанні далейшага ўдасканалення работы інтэграцыйнага аб’яднання ў мэтах умацавання і паглыблення шматбаковага ўзаемадзеяння ў новых умовах, разгледзяць актуальную міжнародную і рэгіянальную тэматыку ў рэгіёне ШАС.

Чакаецца, што на пасяджэнні будзе прынята Астанінская дэкларацыя, а таксама больш за два дзясяткі розных рашэнняў і заяў, якія датычацца розных сфер супрацоўніцтва.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть