Прэзідэнт

Лукашэнка: цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш як 87 працэнтаў насельніцтва, але сёе-тое трэба выпраўляць | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

26 лютага, Мінск . Цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш як 87 працэнтаў насельніцтва. Тым не менш, застаюцца пытанні, якія ўлада бачыць і мае намер выпраўляць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым,

«Мы, зыходзячы з ужо майго вопыту, спрабуем прааналізаваць ход гэтай кампаніі. І бачым, што цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш як 87 працэнтаў насельніцтва. Адназначна падтрымліваюць. Ёсць невялікая колькасць тых, хто вагаецца. Зразумела, ёсць і незадаволеныя людзі. Мы гэта добра разумеем. Таму ў гэтым электаральным цыкле нам трэба аналізаваць і рабіць адпаведныя высновы, трэба сёе-тое выпраўляць. Такіх праблем у нас няшмат. Мы за год іх падцягнем, выправім. І я ўпэўнены, што людзі яшчэ ў большай колькасці прыйдуць на прэзідэнцкія выбары», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Хоць гэта будзе няпросты працэс. Вы як спецыяліст у гэтай справе разумееце, што хістаць нас будуць вельмі сур’ёзна. Але мы гатовы да гэтага. Вельмі сур’ёзна рыхтаваліся і гатовы да правядзення будучых выбараў, якія адбудуцца праз год», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася са спасылкай на даныя ЦВК Беларусі, яўка выбаршчыкаў на праведзеных выбарах склала больш як 73 працэнты, а ў некаторых рэгіёнах — амаль 77 працэнтаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть