Прэзідэнт

Лукашэнка: глабальную бяспеку неабходна выбудоўваць шляхам шырокага дыялогу і без дыскрымінацыі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

3 ліпеня, Мінск . Глабальную бяспеку неабходна выбудоўваць
шляхам шырокага дыялогу і без дыскрымінацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю міжнароднаму інфармацыйнаму
агенцтву Казінфарм напярэдадні саміту ШАС у Астане, .

«Глыбока
перакананы, што сапраўдную і непадзельную глабальную бяспеку ў ХХІ
стагоддзі неабходна выбудоўваць шляхам шырокага дыялогу, без
дыскрымінацыі і на прымальных для ўсіх умовах. Нельга патрабаваць
бяспекі для сябе, ігнаруючы бяспеку іншых. ШАС па сваёй прыродзе
Арганізацыя для стварэння, яна не накіравана супраць каго б там ні было.
Гэта тое, што сёння запатрабавана ў свеце і поўнасцю адпавядае духу
нашай палітыкі», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка
нагадаў, што Мінская пляцоўка не раз станавілася месцам для перагавораў
па пытаннях мірнага ўрэгулявання. «Мы паслядоўна запрашаем да дыялогу
ўсе краіны і міжнародныя арганізацыі», — адзначыў ён.

У мінулым
годзе Беларусь вылучыла ініцыятыву аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі
разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі, якая прызначана
сфармуляваць параметры і прынцыпы функцыянавання архітэктуры бяспекі на
еўразійскай прасторы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть