Прэзідэнт

Лукашэнка: Захаду не ўдалося ізаляваць Беларусь — міжнародныя пазіцыі краіны нават умацаваліся | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Аляксандр Лукашэнка

21 сакавіка, Мінск . Нягледзячы на ўсе намаганні, калектыўнаму Захаду не ўдалося ізаляваць Беларусь, а міжнародныя пазіцыі краіны нават умацаваліся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання,

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што парламентарыі адыходзячага склікання прыкметна пашырылі міжнародныя кантакты — узмацнілі пазіцыі ў супрацоўніцтве з парламентарыямі Расіі і іншых краін ЕАЭС, наладзілі кантакты з калегамі Лацінаамерыканскага, Далёкаўсходняга і Афрыканскага рэгіёнаў. «У вас з’явілася шмат новых сяброў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзейнасць парламентарыяў, паводле слоў Прэзідэнта, была накіравана на адстойванне нацыянальных інтарэсаў, пашырэнне мірнага, аб’яднальнага парадку дня і ўмацаванне іміджу Беларусі як надзейнай і, самае галоўнае, прадказальнай дзяржавы. «Нягледзячы на ўсе намаганні калектыўнага Захаду, Беларусь не ўдалося ізаляваць на міжнароднай арэне. Больш таго, міжнародныя пазіцыі краіны нават умацаваліся», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэта пацвярджае і выбранне беларускіх дэпутатаў у склад кіруючых органаў парламенцкага вымярэння ААН — Міжпарламенцкага саюза.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў актыўны дыялог паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Расіі: «Развіццю новых напрамкаў і форм узаемадзеяння садзейнічалі пастаянныя рабочыя кантакты кіраўнікоў палат парламентаў дзвюх краін. У цэнтры ўвагі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі знаходзіліся пытанні забеспячэння роўных правоў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання».


Значным укладам у вырашэнне эканамічных задач дзвюх дзяржаў Прэзідэнт назваў арганізацыю штогадовых форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія праходзяць пад эгідай парламентаў. За апошнія 10 гадоў на такіх форумах у цэлым заключана амаль 600 пагадненняў аб супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактаў на суму амаль $6,5 млрд.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на традыцыйна канструктыўнае партнёрства з Міжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў — удзельніц СНД і Парламенцкай асамблеяй АДКБ. Па запрашэнні Нацыянальнага сходу ў маі 2023 года ў Мінску адбылося выязное пасяджэнне Савета ПА АДКБ.

«Нарошчваліся намаганні па развіцці кантактаў з парламенцкімі структурамі краін, якія праводзяць незалежную знешнюю палітыку і паважаюць права іншых народаў на самастойны шлях развіцця. Прапановы аб стварэнні парламенцкіх вымярэнняў ШАС і БРІСК своечасовыя і, я думаю, перспектыўныя», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паказальна, паводле слоў Прэзідэнта, павышэнне ўзроўню супрацоўніцтва з парламентам Кітая да Міжпарламенцкага камітэта высокага ўзроўню.

«У дзяржавах, з якімі мы сябруем, жыве большасць насельніцтва планеты. Іх эканомікі складаюць значную частку сусветнага валавога ўнутранага прадукту. Тут вялікія рынкі для збыту нашых прадукцыі і тэхналогій», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Упершыню ў парламенце сфарміравана дэлегацыя для работы ў новай міжнароднай структуры — Парламенцкай сетцы Руху недалучэння, створанай у 2021 годзе.

«Пры гэтым беларускія парламентарыі прадаўжаюць актыўна адстойваць нацыянальныя інтарэсы ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, выкарыстоўваючы любыя фармальныя і нефармальныя выпадкі, каб данесці да грамадзян краін Захаду праўду пра Беларусь», — сказаў Прэзідэнт. У якасці прыкладу ён прывёў нефармальныя сустрэчы з прадстаўнікамі альтэрнатыўных палітычных сіл Германіі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, якія адбыліся ў Мінску па ініцыятыве дэпутатаў сёмага склікання. «Наступнаму складу парламента трэба толькі захаваць і прымножыць вашы напрацоўкі па развіцці міжнародных сувязей», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть