Грамадства

Мінабароны растлумачыла асобныя пытанні выплаты пенсій ваенным згодна з міжнароднымі дагаворамі


Фота з архіва

28 снежня, Мінск . Міністэрства абароны растлумачыла асобныя пытанні пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых згодна з міжнароднымі дагаворамі, паведамілі БЕЛТА на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Як паведамлялася раней, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 407 «Аб выхадзе Рэспублікі Беларусь з міжнародных дагавораў». Прававым актам прадугледжваецца выхад Беларусі з трох міжнародных дагавораў, якія рэгулююць пенсійнае забеспячэнне ваенных пенсіянераў у рамках СНД. Гэта, у прыватнасці, пагадненне аб парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых і іх сем’яў і дзяржаўнага страхавання ваеннаслужачых дзяржаў — удзельніц СНД ад 15 мая 1992 года, пагадненне аб парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых пагранічных войск, членаў іх сем’яў і дзяржаўнага страхавання ваеннаслужачых пагранічных войск дзяржаў — удзельніц ад 15 мая 1992 года і пагадненне аб парадку пенсійнага забеспячэння і дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц СНД ад 24 снежня 1993 года.

У Міністэрстве абароны паведамілі, цяпер пенсіянерам з ліку асоб, звольненых у дзяржавах-удзельніцах названых пагадненняў, і членам іх сем’яў пры выездзе на пастаяннае жыхарства ў гэтыя дзяржавы выплата пенсій ажыццяўляецца на ўмовах, па нормах, у парадку і за кошт бюджэту дзяржаў па новым месцы жыхарства.

Пры гэтым у ваенным ведамстве адзначылі, што дзеянне пагаднення аб парадку пенсійнага забеспячэння і дзяржаўнага страхавання супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спынена ва Украіне з 23 верасня 2023 года. Што датычыцца пагадненняў па пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, то іх дзеянне спыняецца ва Украіне з 5 студзеня 2024 года, а ў Расіі — з 20 красавіка 2024 года. Расія таксама знаходзіцца на стадыі выхаду з пагаднення, якое датычыцца пенсійнага забеспячэння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

«Улічваючы, што большасць выпадкаў прыбыцця ў Беларусь (выбыцця з яе) ваенных пенсіянераў, якія атрымліваюць пенсіі ў адпаведнасці з названымі пагадненнямі, прыпадаюць на Расію або Украіну (99 працэнтаў), далейшы ўдзел Беларусі ў гэтых пагадненнях немэтазгодны», — рэзюмавалі ў Мінабароны.

Прыняцце ўказа нумар 407 прывядзе да неабходнасці карэкціроўкі норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 1992 г. нумар 2050-ХП «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях» і органаў фінансавых расследаванняў», што рэгулююць парадак выплаты пенсій грамадзянам, якія выехалі (прыбылі) на пастаяннае жыхарства ў дзяржавы, з якімі былі раней заключаны названыя пагадненні.

У ведамстве звярнулі ўвагу, што ў сувязі з выхадам з вышэйназваных пагадненняў спатрэбіцца для пенсіянераў з ліку асоб, звольненых у дзяржавах-удзельніцах названых пагадненняў, і членаў іх сем’яў, якія засталіся на пастаяннае жыхарства ў Беларусі, прадоўжыць выплату пенсій, назначаных у перыяд дзеяння гэтых пагадненняў. Акрамя таго, спатрэбіцца вызначыць катэгорыі ваенных пенсіянераў, якім пасля прыбыцця ў Беларусь трэба назначаць пенсіі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, а пры ўбыцці на пастаяннае жыхарства за межы Беларусі прадаўжаць або спыняць выплату пенсій.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть