Грамадства

Важна якасць. Чупрыс пра перагляд нарматыўных прававых актаў міністэрстваў і рашэнняў органаў мясцовага кіравання

9 лютага, Мінск . У рабоце па пераглядзе нарматыўных прававых актаў міністэрстваў і рашэнняў органаў мясцовага кіравання важны якасны падыход, адзначыла ў каментарыі журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс перад пасяджэннем калегіі Міністэрства юстыцыі, на якім разглядаюцца вынікі дзейнасці Мінюста, органаў і арганізацый, уваходзячых у яго сістэму, у 2023 годзе і задачы на наступны перыяд,

«Мінулы год быў знакавым таму, што мы заканчвалі прывядзенне ў адпаведнасць заканадаўства з Канстытуцыяй. Мы паспяхова справіліся па даручэнні кіраўніка дзяржавы датэрмінова, выканалі пастаўленыя планы. Усё, што зроблена дзяржаўнымі органамі, ацэнена вельмі высока», — сказала Вольга Чупрыс.

Разам з тым яна звярнула ўвагу, што заканадаўства — гэта не толькі Канстытуцыя, законы і ўказы, гэта і падзаконныя акты. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што ў бягучым годзе трэба будзе накіраваць работу на ўстараненне магчымых неадпаведнасцей пастаноў урада, ведамасных нарматыўных прававых актаў і рашэнняў органаў мясцовага кіравання ў сувязі са змяненнямі Канстытуцыі.

«Вялікая колькасць актаў, але трэба паспець іх перагледзець, каб усё заканадаўства адпавядала Канстытуцыі і вынікаючым з яе заканадаўчым актам», — дадала Вольга Чупрыс.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліла значнасць гэтай работы таксама ў сувязі з Годам якасці. Яна адзначыла, што гэта вельмі важны для ўсёй краіны год. «Органы юстыцыі і ў цэлым прававая сістэма настроены на тое, каб усе дзеянні і рашэнні праводзіць менавіта са знакам якасці», — сказала Вольга Чупрыс.

Пры гэтым, як адзначыў кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні ва Узбекістане, беларусы настроены працаваць якасна не адзін год, нагадала яна. І дадала, што ўся прававая сістэма пастаянна ўдасканальваецца ў гэтым напрамку.

Асобную ўвагу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнула на справядлівыя адносіны да грамадзян, як таго патрабуе кіраўнік дзяржавы. «Паняцце юстыцыі — паняцце справядлівасці, таму і сістэма органаў юстыцыі павінна быць настроена на справядлівыя і якасныя адносіны да людзей», — сказала яна.

Вольга Чупрыс дала ацэнку і рабоце органаў прымусовага выканання. «Вядома, зрухі ёсць, зроблена вельмі шмат у мінулым годзе», — сказала яна, заўважыўшы, што разам з тым застаюцца праблемныя моманты, таму важна ўдзяліць гэтаму напрамку большую ўвагу.

Выклікае нараканні ў грамадзян работа рыэлтараў. У сувязі з гэтым намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта паведаміла аб тым, што будзе прапрацоўвацца новы закон, які датычыцца рыэлтарскай дзейнасці. «У ім мы пастараемся прадугледзець такія механізмы, якія садзейнічалі б рэалізацыі прынцыпаў справядлівасці, законнасці, адкрытасці рыэлтарскай дзейнасці», — падкрэсліла яна.

Важны напрамак — ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, прадоўжыла Вольга Чупрыс. Кіраўнік дзяржавы вельмі шмат увагі ўдзяляе гэтым пытанням. «Мінулы год быў прысвечаны гэтай тэме — выкананню адпаведных даручэнняў Прэзідэнта. Ужо гатовы праект указа, якім значна скарачаецца колькасць адміністрацыйных працэдур», — сказала яна, дадаўшы, што вялікую іх колькасць плануецца перавесці ў лічбавы фармат.-0

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть