Грамадства

Міністр нацыянальнай абароны Экватарыяльнай Гвінеі наведвае Беларусь з афіцыйным візітам


Фота «Ваяр»

22 мая, Мінск . Міністр нацыянальнай абароны Экватарыяльнай Гвінеі дывізіённы генерал Віктарыяна Бібанг Нсуэ Акома наведвае Беларусь з афіцыйным візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

На цырымоніі афіцыйнай сустрэчы міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін вітаў афрыканскага калегу.

«Бакі прадоўжылі размову на перагаворах у складзе дэлегацый у Цэнтральным Доме афіцэраў. У час сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска-экватагвінейскага ваеннага супрацоўніцтва», — дадалі ў прэс-службе ведамства.

Пасля перагавораў кіраўнікі абаронных ведамстваў аддадуць даніну павагі загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўскладуць кветкі да манумента Перамогі на плошчы Перамогі ў Мінску.

Фота «Ваяр»

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть