Эканоміка

На вугальны разрэз «Распадскі» ў Расіі адгружана 23 новыя самазвалы БЕЛАЗ


Фота БЕЛАЗ

9 красавіка, Мінск . На вугальны разрэз «Распадскі» (Расія) адгружаны 23 новыя самазвалы БЕЛАЗ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Па запыце спажыўца самазвалы аптымізаваны для работы ў асаблівых умовах: 220-тонныя — на раскрыўных работах, 130- і 90-тонныя — на перавозцы грунту, горнай масы і здабытага вугалю. БЕЛАЗы аснашчаны комплексам сучасных сістэм і опцый: кантролю ціску ў шынах, аўтаматычнага пажаратушэння, кругавога відэаагляду, датчыкамі кантролю загрузкі кузава і расходу паліва, кандыцыянерам і інш.

Разрэз «Распадскі» ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых у Расіі. Вугаль прадпрыемства пастаўляецца вядучым металургічным заводам Расіі і краін СНД.

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» — адзін з буйнейшых сусветных вытворцаў кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть