Культура

Песенныя фальклорныя традыцыі Гомельскай вобласці прадставяць на выстаўцы ў Маскве


Фота гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці

26 лютага, Гомель . Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці 27 лютага прадставіць у Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі інтэрактыўную выстаўку «Спеўная спадчына Гомельшчыны», падрыхтаваную пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Выстаўка знаёміць з песеннымі фальклорнымі традыцыямі Гомельскай вобласці праз традыцыйную абраднасць лакальных мікрарэгіёнаў. Гэта і каляндарныя (калядныя, гуканне вясны, юр’еўскія, стрэльныя, русальныя, жніўныя), і вясельныя абрадавыя традыцыі.

У экспазіцыі — відэа і аўдыязапісы аўтэнтычных і аматарскіх фальклорных калектываў рэгіёна, тэксты песень, сучасныя рэканструкцыі традыцыйных строяў (комплексы адзення), прадметы абрадавай культуры і традыцыйнага побыту.

Дапаўняюць выстаўку выданні па традыцыйнай культуры Гомельскай вобласці, стэнды з фатаграфіямі фальклорных калектываў рэгіёна, якія захоўваюць песенную спадчыну, а таксама QR-коды са спасылкамі на старонкі сайта цэнтра народнай творчасці, дзе можна атрымаць дадатковыя звесткі па тэме экспазіцыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть