Культура

Віртуальная выстава «Салют над Нявой» з’явілася на сайце Музея гісторыі ВАВ

26 студзеня, Мінск . З 24 студзеня на афіцыйным сайце Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стала даступна для прагляду віртуальная выстава «Салют над Нявой», прымеркаваная да 80-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

«Салют над Нявой» паказвае храналогію падзей з пачатку абароны Ленінграда ў ліпені 1941 года да святочнага салюту ў гонар поўнага зняцця блакады 27 студзеня 1944 года. У экспазіцыю ўвайшлі больш за сто пераведзеных у лічбавы фармат матэрыялаў з фондаў Музея Перамогі, якія занатавалі сцэны з жыцця блакаднага горада.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — партнёр Музея Перамогі ў рамках Міжнароднага праекта «Тэрыторыя Перамогі», які аб’ядноўвае 250 музеяў і ваенна-гістарычных цэнтраў Расіі і замежных краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть