Культура

«Сапраўднае мастацтва непадуладна часу». Васіля Кавальчука павіншавалі з юбілеем на сцэне Вялікага 

31 студзеня, Мінск . На сцэне Вялікага тэатра Беларусі павіншавалі народнага артыста Беларусі Васіля Кавальчука, 80-годдзе якога адбылося 1 студзеня 2024 года,

«На гэтай легендарнай сцэне галоўнага тэатра краіны мы пачуем і ўбачым цудоўную оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», білеты на якую паклоннікі народнага артыста Беларусі Васіля Кавальчука раскупілі яшчэ задоўга да 30 студзеня. Гэта зусім не выпадкова. Традыцыйна афіша з імем выдатнага мэтра заўсёды выклікае сапраўдны непадробны інтарэс у гледача і ажыятаж у зале, бо кожны хоча на ўласныя вочы бачыць, што сапраўднае мастацтва не падуладна часу, 80-гадовы артыст можа браць самыя нізкія ноты і пераўвасабляцца ў персанажаў. Паважаны Васіль Васільевіч, ад усіх нас, паклоннікаў і гледачоў, прыміце самыя шчырыя і добрыя словы ўдзячнасці за ваш высокі прафесіяналізм і адданасць любімай справе. Мы хочам пажадаць вам моцнага здароўя, каб цудоўнае выкананне яшчэ доўга гучала з вашых вуснаў», — заўважыў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Васіль Кавальчук, які выконвае ў оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» ролю Рыгора, падзякаваў усім прысутным у зале і адзначыў, што артыст не можа адбыцца без гледача. «Вы для мяне ўсё: натхненне, здароўе, сіла, бадзёрасць», — прызнаўся народны артыст Беларусі. Ён таксама заўважыў, што спадзяецца прадоўжыць іграць на сцэне і радаваць гледачоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть