Грамадства

Сапраўдная спёка: у Беларусі ў канцы чэрвеня тэмпература будзе на 4-7 градусаў вышэйшая за норму

27 чэрвеня, Мінск . У Беларусі ў канцы чэрвеня тэмпература будзе на 4-7 градусаў вышэйшая за норму. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«У заключныя дні чэрвеня жыхароў Беларусі чакае сапраўдная спёка. Тэмпературны фон будзе перасягаць кліматычную норму на 4-7 градусаў, а ачаг высокага ціску прадоўжыць утрымліваць у большасці раёнаў краіны сухое надвор’е, толькі раніцай і днём у суботу месцамі пройдуць летнія навальнічныя дажджы. Мінімальныя значэнні складуць 13-20 градусаў вышэй за нуль, а вось з усходам сонца паветра пачне інтэнсіўна прагравацца і на сярэдзіну дня напал тэмпературы дасягне плюс 26-33», — расказалі ў Белгідрамеце.

У такія гарачыя дні трэба помніць асноўныя правілы паводзін у спёку: старацца не знаходзіцца на вуліцы ў час максімальна сонечнай актыўнасці, калі выйсці ўсё ж такі трэба, не забываць пра галаўны ўбор, а на вуліцы лепш трымацца ў цені і абавязкова захоўваць пітны рэжым. «Летам, калі на вуліцы горача і душна, хочацца адправіцца да вадаёмаў. Тым больш што на сёння тэмпература вады ў рэках і вадаёмах нашай краіны складае ад плюс 20 да плюс 24 градусаў. Адпраўляючыся на адпачынак, будзьце вельмі ўважлівы і асцяродны», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 28 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 27-32.

У суботу, 29 чэрвеня, уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-21 градус цяпла, удзень — плюс 26-33.

У нядзелю, 30 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 26-33.

«З высокіх паказчыкаў пачнецца і цэнтральны месяц лета. Ліпеньскае сонца прадоўжыць бязлітасна паліць і ў панядзелак, нягледзячы на чаканыя дажджы, у разгар дня ў большасці раёнаў паветра прагрэецца да плюс 28-34, і толькі па паўднёвым захадзе будзе не вышэй за 25-27 градусаў цяпла», — прагназуюць сіноптыкі.

У панядзелак, 1 ліпеня, уначы месцамі па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы вышэй за нуль. Днём — 28-34 градусы гарачыні, па паўднёвым захадзе — плюс 25-27.

Паводле папярэдняга прагнозу, дыхаць стане лягчэй у аўторак, 2 ліпеня, калі дзённая тэмпература паветра панізіцца да камфортных значэнняў, толькі ва ўсходніх раёнах максімальныя значэнні па-ранейшаму будуць перавышаць 30-градусныя адзнакі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла, днём — ад плюс 20 па захадзе да плюс 32 па ўсходзе.

У сераду, 3 ліпеня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-27 градусаў цяпла, па ўсходзе — да плюс 29.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть