Грамадства

Вальфовіч: у самыя складаныя моманты краіна не выходзіла з-пад кантролю міліцыі

1 сакавіка, Мінск . У самыя складаныя моманты краіна ні на секунду не выходзіла з-пад кантролю міліцыі, адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды 107-й гадавіны з дня ўтварэння міліцыі і прафесійнага свята супрацоўнікаў праваахоўных органаў краіны, праведзеным у Палацы Рэспублікі,

«Супрацоўнікі праваахоўных органаў выбралі патрэбную і высакародную прафесію, звязаную з пытаннямі забеспячэння правапарадку, прафесію ўсіх тых, хто лічыць служэнне свайму народу часткай свайго жыцця. І свята — гэта даніна лепшым традыцыям, накопленым за 107 гадоў нашай міліцыяй, у тым ліку за 33 гады як міліцыі суверэннай дзяржавы. За ўвесь час існавання нашай краіны ў самыя рэзкія, складаныя моманты яна ні на секунду не выходзіла з-пад кантролю міліцыі і абстаноўка заставалася стабільнай і кіруемай. Яскравы і свежы прыклад таго — нядаўна праведзены адзіны дзень галасавання, які прайшоў у спакойнай, стабільнай, дружалюбнай атмасферы. І гэта паспяховая здача чарговага экзамену на сталасць, вернасць абавязку», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар таксама заявіў, што Дзень міліцыі ў Беларусі стаў усенародным, і гэта, на яго думку, з’яўляецца дэманстрацыяй адносін да людзей у пагонах, паколькі пытанні бяспекі і спакою хвалююць сёння большасць грамадзян.

«У цяперашніх умовах кіраўніцтвам краіны і МУС робіцца многае ў пытаннях удасканалення і развіцця структур Міністэрства ўнутраных спраў. Аднак сапраўдным здабыткам заўсёды былі, ёсць і будуць людзі, патрыёты і прафесіяналы свайго абавязку. Таму сёння трэба сказаць словы падзякі і радавому, і міністру, якія робяць усё, каб у нашай краіне быў спакой. Высокая грамадзянская пазіцыя, вернасць прысязе, служэнне Айчыне, адказнасць за бяспеку краіны — вось, што характарызуе сапраўднага міліцыянера», — расказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржаўны сакратар падкрэсліў заслугі ветэранаў-праваахоўнікаў, хто будаваў і ўдасканальваў структуру МУС, быў прыкладам служэння Айчыне, хто і сёння застаецца ў страі і перадае вопыт маладому пакаленню.

«У святочны дзень нельга не сказаць дзякуй людзям, якія забяспечваюць надзейны тыл, — маці, жонкам, мужам. Апошнім — таму, што сярод міліцыянераў шмат цудоўных жанчын у пагонах, таксама прафесіяналаў сваёй справы. Супрацоўнікі міліцыі павінны ведаць, што беларускі народ верыць і спадзяецца на іх», — рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.
 Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть