Культура

Чатыры навагоднія мелодыі запісалі для ратушнага гадзінніка ў Віцебску


Фота з архіва

27 снежня, Віцебск . Калекцыя мелодый для гадзінніка на ратушнай вежы ў Віцебску папоўнілася чатырма навагоднімі кампазіцыямі. Раней гэтай тэматыкі ў «рэпертуары» ўстройства не было, паведаміла дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская.

Павіншаваць віцябчан і гасцей горада з надыходзячымі святамі ўстанова вырашыла кампазіцыяй «Зіма» («Потолок ледяной, дверь скрипучая») з усімі любімай стужкі «Іван Васільевіч мяняе прафесію». Звонавую аранжыроўку атрымалі таксама гучная «Три белых коня» з тэлевізійнага фільма «Чарадзеі», дзіцячая песня «В лесу родилась елочка» і беларуская «Завiруха».

Мелодыі гучаць па чарзе на працягу дня пасля бою курантаў, апавяшчаючы пачатак новай гадзіны. Іх хронаметраж складае ад 30 секунд да 1,5 мінуты. «Мы дабавілі ў гэтым годзе гэтыя кампазіцыі, паколькі навагодніх мелодый у нас у калекцыі амаль не было. Была толькі адна — «Маленькой елочке холодно зимой», — сказала дырэктар музея. — Апарат, які запісвае гэтыя мелодыі, закадзіраваны, — гэта італьянскі механізм. На жаль, мы не можам самі дабаўляць мелодыі, яны запісваюцца ў Італіі. Мы адпраўляем ноты, якія набіваюцца пад нашы званы, шыфруюцца, а затым мы атрымліваем коды».

Асноўная мэта праекта — прынесці радасць жыхарам і гасцям Віцебска. «Прыемна назіраць, калі на прыпынках людзі прытанцоўваюць пад гэтыя песні і падпяваюць, расплываюцца ва ўсмешцы, спыняюцца і пачынаюць запісваць», — дадала Таццяна Старынская.

Сёння ў вежавым гадзінніку віцебскай ратушы больш за 100 мелодый, звыш 40 з іх — бой розных званоў. У музычнай скарбонцы ёсць ваенныя матывы, пазыўныя «Славянскага базару», гімн Віцебска і іншыя. Выкарыстоўваюцца на працягу года каля 10 актуальных трэкаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть