Спорт

Юныя беларускія лыжнікі выйгралі серабро гульняў «Дзеці Прымор’я» ў змешанай эстафеце


Фота НАК-БЕЛТА

23 лютага, Мінск . У Прыморскім краі завяршыліся І Зімовыя міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Прымор’я» з удзелам беларускіх спартсменаў,

Заключны камплект узнагарод форуму быў разыграны на спартыўнай базе «Руская лыжня», дзе юныя лыжнікі спаборнічалі ў змешанай эстафеце. Удзел у гонцы прынялі каманды, якія складаюцца з двух юнакоў і дзвюх дзяўчат, у склад беларускай чацвёркі ўвайшлі Аляксандра Парфёнава, Людміла Тарубарава, Аляксей Шульгат і Сяргей Парфёнаў. У выніку наш квартэт фінішаваў другім, уступіўшы золата спартсменам з Якуціі. Тройку лепшых замкнулі прадстаўнікі Камчацкага края.Такім чынам, усяго на І Зімовых міжнародных спартыўных гульнях «Дзеці Прымор’я» беларускія спартсмены заваявалі 13 узнагарод — 5 залатых, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Раней чэмпіёнамі ў адзіночным катанні сталі Васіль Барахоўскі і Валерыя Яжова, таксама перамогі на турніры атрымалі зборная Беларусі-U16 па хакеі, лыжніца Аляксандра Парфёнава (5 км) і шорт-трэкіст Арцём Шадзько (эстафета дружбы).

Па сярэбранай і бронзавай узнагародзе нашай дэлегацыі прынеслі лыжнік Сяргей Парфёнаў і шорт-трэкістка Сафія Спорыш. Асабістыя медалі ў лыжных гонках выйгралі Людміла Тарубарава (серабро) і Лізавета Пугачова (бронза), а Лізавета Касцюк стала трэцяй у фігурным катанні.

Фота НАК-БЕЛТА 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть