Эканоміка

У Беларусі ўстаноўлены квоты на стварэнне ўстановак па выкарыстанні АКЭ ў 2025-2029 гадах


Фота з архіва

2 красавіка, Мінск . У Беларусі ўстаноўлены квоты на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў 2025-2029 гадах сумарнай электрычнай магутнасцю 43,186 МВт. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Рашэнне было прынята на пасяджэнні Рэспубліканскай міжведамаснай камісіі па ўстанаўленні, размеркаванні, вызваленні і выключэнні квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі.

Сумарная электрычная магутнасць складзе 43,186 МВт, у тым ліку з выкарыстаннем энергіі біягазу — 10 МВт, ветру — 3 МВт, сонца — 1 МВт, руху водных патокаў — 1 МВт, біямасы (дровы, шчэпкі) — 11,28 МВт, цяпла зямлі і іншых АКЭ — 13,186 МВт.

«Устаноўленыя квоты даведзены да ведама аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама для арганізацыі работы з прэтэндэнтамі на стварэнне ўстановак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі», — адзначылі ў прэс-службе.

Пытанні ўстанаўлення квот на стварэнне ўстановак па выкарыстанні АКЭ рэгламентаваны пастановай Савета Міністраў ад 6 жніўня 2015 года нумар 662.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть