Эканоміка

У Мінску ў бягучым годзе пройдзе пасяджэнне беларуска-таджыкскай эканамічнай міжурадавай камісіі


Фота МЗС

2 красавіка, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Дзенісенка 2 красавіка сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Таджыкістан, сустаршынёй беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Курбонам Хакімзада. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, падрыхтоўка да правядзення ў 2024 годзе ў Мінску пасяджэння міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Бакі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця беларуска-таджыкскіх адносін, выказалі агульнае меркаванне аб неабходнасці далейшага паглыблення супрацоўніцтва і рэалізацыі новых сумесных праектаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть