Грамадства

Законапраект па пытаннях рэкламы дэпутаты разгледзяць у другім чытанні


Фота з архіва

28 снежня, Мінск . Чарговае пасяджэнне дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пройдзе 29 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У адным чытанні будуць разгледжаны законапраекты «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да міжнароднага дагавора і мерах па рэалізацыі міжнародных дагавораў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Султаната Аман аб паветраных зносінах», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных (муніцыпальных) закупак».

У другім чытанні парламентарыі разгледзяць праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть