Палітыка

Прэзідэнт энтытэта Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік знаходзіцца з візітам у Беларусі

19 лютага, Мінск . Беларусь 17-19 лютага з рабочым візітам наведвае дэлегацыя Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны на чале з Прэзідэнтам энтытэта Міларадам Додзікам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Запланаваны насычаны парадак дня візіту, шэраг сустрэч і перагавораў, наведванне шэрага прамысловых прадпрыемстваў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДУ «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі і транспланталогіі».

У цэнтры ўвагі візіту будуць пытанні развіцця двухбаковых гандлёвых сувязей, нарошчвання ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, аховы здароўя, навукі і адукацыі, пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть