Інфаграфіка

Рэспубліканскі суботнік — 2024 |

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка.

Штогод яго ўдзельнікамі становяцца каля 3 млн грамадзян.

У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з улікам аб’яўлення ў 2024 годзе Года якасці добраўпарадкаваць і прывесці ў парадак плануецца:

— аб’екты і тэрыторыі населеных пунктаў;

— гісторыка-культурныя каштоўнасці;

— мемарыяльныя комплексы, помнікі, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама ў рамках суботніка будзе праведзена пасадка лесу, азеляненне тэрыторый.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, пералічваюцца:

35% — на выкананне работ на мемарыяльным комплексе «Дзецям — ахвярам вайны» ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна;

35% — на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці;

30% — на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у абласцях і Мінску.

Крыніца: пастанова Саўміна ад 12.04.2024 г. №277 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть