Інфаграфіка

Беларусы ў космасе |

У космасе за гісторыю яго асваення пабывалі чатыры ўраджэнцы Беларусі.

Касманаўт Пётр Клімук — ураджэнец в.Камароўка Брэсцкай вобласці.
Ажыццявіў тры касмічныя палёты: у 1973, 1975, 1978 гг.
Агульная працягласць палётаў — 78 сутак.
У першы палёт прапрацаваў тыдзень на караблі «Саюз-13».

Касманаўт Уладзімір Кавалёнак — ураджэнец в.Белае Мінскай вобласці.
Ажыццявіў тры касмічныя палёты: у 1977, 1978 і 1981 гг.
Агульная працягласць палётаў — 216 сутак.
Самым доўгім быў другі палёт — 139 сутак, у час якога быў ажыццёўлены выхад у адкрыты космас на 2 гадз 20 мін.

Касманаўт Алег Навіцкі — ураджэнец г.Чэрвень Мінскай вобласці.
Ажыццявіў чатыры касмічныя палёты: у 2012, 2016, 2021, 2024 гг.
Агульная працягласць палётаў — 545 сутак.
Ажыццявіў тры выхады ў адкрыты космас — сумарна 22 гадз 33 мін.
Статус на бягучы момант: інструктар-касманаўт-выпрабавальнік 1-га класа — намеснік камандзіра атрада касманаўтаў «Раскосмасу».

Першы касманаўт суверэннай Беларусі — Марына Васілеўская, ураджэнка г.Мінска.
Ажыццявіла першы касмічны палёт у складзе экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).
Старт пілатуемага карабля «Саюз МС-25″* адбыўся 23 сакавіка 2024 г.
Вяртанне з арбіты на караблі «Саюз МС-24» — 6 красавіка 2024 г.
Працягласць палёту склала 14 сутак, з іх 12 сутак — на расійскім сегменце МКС.

«Беларусь, дзякуй за падтрымку!» — першыя словы Марыны Васілеўскай пасля прызямлення.

Крыніцы: НАН Беларусі, Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть