Спорт

Беларус Радзівонаў пакінуў кваліфікацыйны алімпійскі турнір па боксе ў Італіі 


Фота з архіва

6 сакавіка, Мінск . У італьянскім горадзе Буста-Арсіцыа прадаўжаецца міжнародны кваліфікацыйны турнір на Алімпійскія гульні 2024 года «Дарога бокса ў Парыж»,

Напярэдадні вечарам паядынак 1/32 фіналу ў вагавой катэгорыі да 71 кг у мужчын правёў наш Аляксандр Радзівонаў, сапернікам якога быў амерыканец Амары Джонс. На жаль, першы ж бой аказаўся для беларуса апошнім — прадстаўнік ЗША атрымаў перамогу аднагалосным рашэннем суддзяў (5:0).

Удзел у турніры прадаўжае яшчэ адзін наш спартсмен Аляксей Алфёраў, які выступае ў вазе да 80 кг. 4 сакавіка сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў першым раўндзе перамог Шабоса Негматулоева з Таджыкістана, далей беларусу будзе процістаяць Кевін Шуман з Германіі. Паядынак адбудзецца ў ранішняй праграме 8 сакавіка.

Усяго спаборніцтвы ў Італіі сабралі больш за 600 баксёраў са 114 краін, якія вызначаць уладальнікаў 49 алімпійскіх ліцэнзій. 28 пуцёвак у Парыж будуць разыграны ў сямі катэгорыях у мужчын, яшчэ за 21 білет у Францыю ў шасці вагах паспрачаюцца дзяўчаты. Каб стаць удзельнікам Алімпіяды-2024, спартсмен павінен дабрацца да паўфінальнай стадыі турніру.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть