Эканоміка

«Беларуснафта» і даччыныя кампаніі «Газпрам нафты» маюць намер развіваць супрацоўніцтва

19 снежня, Гомель . Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі прадстаўнікі «Беларуснафты» і даччыных кампаній ПАТ «Газпрам нафта», паведамілі на прадпрыемстве.

Дэлегацыя ПАТ «Газпрам нафта» азнаёмілася з работай падраздзяленняў «Беларуснафты» ў час трохдзённага візіту ў Гомельскую вобласць. Сёння падпісаны мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі кампаній.

Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць і ўзаемадзейнічаць з расійскімі калегамі па розных напрамках. Агульных інтарэсаў было абазначана нямала.

Напрыклад, бакі абмеркавалі магчымасці прымянення праекта «Лічбавая буравая», ацанілі патэнцыял поўнага цыкла будаўніцтва свідравін, вызначэнне апорных пунктаў аптымізацыі цыкла вышкамантажных работ і інш.

Госці наведалі некалькі свідравін Рэчыцкага нафтавага радовішча, дзе іх азнаёмілі з метадамі, што прымяняюцца ў будаўніцтве свідравін гарызантальнымі стваламі на нетрадыцыйных калектарах, а таксама пры правядзенні ГРП. Расійскія і беларускія спецыялісты абмеркавалі пытанні аптымізацыі поўнага цыкла будаўніцтва свідравін на радовішчах «Беларуснафты». Таксама дэлегацыя пабывала ў Тампанажным упраўленні, НГЗУ «Рэчыцанафта», ВВК і інстытуце БелНДПІнафта.

Адным з пунктаў наведвання стаў інстытут БелНДПІнафта. Тут расійскія калегі знаёміліся з дзейнасцю цэнтра даследавання керна, сектара фізікі пласта, лабараторый гідраразрыву пласта, мадэльных даследаванняў, хімічнага забеспячэння інтэнсіфікацыі нафтаздабычы і іншых аб’ектаў. А ва ўпраўленні па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў гасцям з Расіі прадставілі міжнародны вучэбна-трэнажорны цэнтр па кіраванні свідравінай, прадэманстравалі работу трэнажора-імітатара, расказалі аб новых навучальных праграмах, паспяхова ўкаранёных у гэтым годзе. Магчымасці кіравання і перадавыя метады навучання выклікалі цікавасць у прадстаўнікоў расійскай дэлегацыі.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть