Эканоміка

Урад вызначыў аб’ёмы закупак сельгаспрадукцыі і сыравіны для дзяржпатрэб на 2024 год 

18 студзеня, Мінск . Урад устанавіў аб’ёмы заказу на пастаўку (закупку) сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2024 год. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 16 студзеня 2024 года нумар 35 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, .

Так, агульны аб’ём заказу на пастаўку (закупку) збожжа для харчовых патрэб — 786,9 тыс. т. У тым ліку пшаніцы — 551,6 тыс. т, жыта — 155,5 тыс. т, ячменю — 19 тыс. т, аўса — 30 тыс. т, грэчкі — 24,1 тыс.т, проса — 6,7 тыс. т.

Аб’ём закупак пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення — 22 тыс. т.

Аб’ём заказу па цукровых бураках для канцэрна «Белдзяржхарчпрам» — 3250 тыс. т, па ячмені піваварным — 100 тыс. т, па алейным семі рапсу — 87 тыс. т.

Пастаўкі льновалакна для канцэрна «Беллегпрам» прадугледжаны ў аб’ёме 20,7 тыс. т, у тым ліку доўгага — 7,3 тыс. т, кароткага — 13,4 тыс. т.

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіць закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што атрымана ў 2024 годзе і закупляецца для дзяржпатрэб.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть