Культура

Імпрэзу «Гаспадыня купалавага дома» прадставяць у музеі Янкі Купалы 6 сакавіка


Фота музея

6 сакавіка, Мінск . У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 6 сакавіка адбудзецца імпрэза «Гаспадыня купалавага дома», прысвечаная жонцы паэта, стваральніцы і першаму дырэктару музея Уладзіславе Луцэвіч, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

«Перад Міжнародным жаночым днём нам хацелася б успомніць першую гаспадыню дома Янкі Купалы. На імпрэзу мы запрасілі людзей, якія памятаюць Уладзіславу Францаўну. Выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадставяць канцэрт, у праграме якога прагучаць творы беларускіх і замежных кампазітараў. У час мерапрыемства таксама будзе экспанавацца ўнікальная выстаўка з фондаў музея, на якой прадставяць дакументы, звязаныя са стварэннем музея, і рэчы Уладзіславы Луцэвіч. Мерапрыемства пройдзе ў ходзе культурна-асветнага праекта «Музыка ў музеі», — расказала загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Дзіяна Кавалевіч.

Музей чакае гасцей у 17.00.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть