Культура

XIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе 10-15 снежня


Кацярына Дулава

7 снежня, Мінск . XIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе 10-15 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Вялікім тэатры Беларусі.

«Оперны форум захаваны як адзін са знакавых праектаў Вялікага тэатра Беларусі. Яго канцэпцыя грунтавалася на некалькіх падыходах. Першы — гэта безумоўны ўдзел у поўным складзе труп нашых тэатраў-партнёраў, з якімі мы ўступаем у актыўнае творчае ўзаемадзеянне. Другі падыход — гэта паказ нашых прэм’ер. Трэці — агляд творчай моладзі Вялікага тэатра Беларусі, нашых цудоўных галасоў для таго, каб разумець, на якім узроўні сёння знаходзіцца оперная трупа і як яна павінна і рухацца далей», — сказала генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава.

10 снежня XIII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрые прэм’ера оперы Вялікага тэатра Беларусі «Іаланта». 12 снежня адбудзецца паказ яркай оперы Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Узбекістана імя А.Наваі «Шукальнікі жэмчугу», 13 снежня — камічнай оперы «Севільскі цырульнік» Вялікага тэатра Беларусі. Далей, 14 снежня свята музыкі прадоўжыць паказ казачнай гісторыі Самарскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Д.Д. Шастаковіча «Любоў да трох апельсінаў», а 15 снежня форум закрыецца гала-канцэртам «Viva Opera!».

«Да «Іаланты» нам сапраўды ўдалося сабраць 4-5 складаў салістаў, і гэта сведчыць аб тым, што ў трупе ёсць цікавасць да работы. Нашы артысты добра знаёмы з музыкай Чайкоўскага з гэтай оперы, але ім прапанавана новая сцэнаграфічная сітуацыя і новы рэжысёрскі кантэкст. Нашы госці з Расіі і Узбекістана прывязуць пастаноўкі, якія беларуская публіка не бачыла. «Любоў да трох апельсінаў» — зусім дзіўная з’ява ў гісторыі оперы XX стагоддзя, а «Шукальнікі жэмчугу» будуць выконвацца на французскай мове. Спадзяюся, Самарскі тэатр-гэта наш будучы партнёр. У нас ёсць дамоўленасці аб сумесных пастаноўках, але пакуль я не буду раскрываць дэталі», — дадала Кацярына Дулава.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть