Палітыка

Кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік 21-23 лютага наведае Зімбабвэ 


Фота з архіва

20 лютага, Мінск . Міністр замежных
спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 21-23 лютага наведае горад Харарэ
(Зімбабвэ) для правядзення першага пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі па
супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Зімбабвэ. Аб гэтым
паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У склад беларускай дэлегацыі для работы ў рамках
Камісіі ўвойдуць кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай
гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, адукацыі, шэрага дзяржаўных
прадпрыемстваў і канцэрнаў нашай краіны.

Зімбабвійскі бок узначаліць міністр замежных спраў
і міжнароднага гандлю Фрэдэрык Шава. Плануецца абмеркаваць шырокі спектр
пытанняў гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прамысловую
кааперацыю, удзел Беларусі ў механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ,
умацаванні харчовай бяспекі афрыканскай дзяржавы.

На парадку дня перагавораў будзе знаходзіцца шэраг
канкрэтных эканамічных праектаў, накіраваных на вывядзенне двухбаковага
ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень і нарошчванне тавараабароту паміж краінамі.

Праграмай работы дадаткова прадугледжана наведванне
сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі і ўдзел у прэзентацыі беларускіх
малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Запланаваны перагаворы з шэрагам афіцыйных
асоб Зімбабвэ.

У гэтыя дні ў Харарэ таксама праходзіць
Беларуска-Зімбабвійскі бізнес-форум. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть