Грамадства

Качанава: ад кожнага з нас залежаць мір і спакой на роднай зямлі

20 лютага, Мінск . Ад кожнага з нас залежыць, ці будзем мы жыць у мірнай краіне, ці будзе ў нас мір і спакой. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Беларусі ў Мінску Наталля Качанава ў час сустрэчы з кіраўнікамі ўстаноў аховы здароўя Мінска, якая прайшла ў Савеце Рэспублікі,

«Нехта цяпер можа думаць, што няхай усё вырашаюць іншыя, напрыклад, Прэзідэнт, урад. Сёння настаў час, калі кожны з нас адказвае за будучыню сваёй краіны не ў пераносным сэнсе гэтага слова, а ў прамым. Ад кожнага з нас залежыць, ці будзем мы жыць у мірнай краіне, ці будзе ў нас мір і спакой. Наш Прэзідэнт ніколі не гаворыць нічога проста так, калі ён сказаў, то ў перспектыве гэта будзе менавіта так. Я на сваім жыццёвым вопыце ў гэтым пераканалася. Для таго каб захаваць мір, суверэнітэт і спакой у нашай краіне, кожны павінен рабіць на сваім месцы тое, што павінен, і рабіць гэта сумленна, адкрыта, прыстойна, добрасумленна, разумеючы, што ад цябе залежыць многае», — сказала Наталля Качанава.


Спікер падкрэсліла, што цяпер няпросты для краіны час — санкцыйны націск. «Прэзідэнт паставіў задачу — людзі на сабе не павінны адчуць санкцыі. І людзі не адчулі. У мінулым годзе ВУП склаў 103,9 працэнта, такога не было ў дасанкцыйны час. І мы бачым, што рост прадаўжаецца. Таму што ўсе сканцэнтраваліся, і эканамічны блок працуе на тое, каб у нас усё было сваё. Плюс мы пашыраем зону супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія нацэлены на канструктыў у рабоце з намі. У 2022 годзе мы пенсіі павышалі тройчы, у 2023 годзе — двойчы. Гэта адзін з пунктаў, калі мы разумеем, што ўсё ў нас складваецца нармальна. Цяпер пенсіі павысілі на 10 працэнтаў. Такая палітыка ў нас у краіне праводзілася і праводзіцца, мы сацыяльна арыентаваная дзяржава. Дзяржава ўзяла на сябе адказнасць і нясе яе за самае галоўнае ў нас у краіне — за чалавека з яго праблемамі, пытаннямі, задачамі, якія мы павінны вырашаць на карысць гэтага чалавека», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть