Прэзідэнт

Лукашэнка: дзяржава будзе дапамагаць у будаўніцтве жылля там, дзе ствараюцца новыя вытворчасці | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

29 мая, Орша . Дзяржава будзе дапамагаць у будаўніцтве жылля пад развіццё вытворчых магутнасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з работнікамі завода «Легмаш» у Оршы,

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, улічваючы перспектывы развіцця прадпрыемства і асваенне новых напрамкаў работы, трэба будзе дадаткова набіраць работнікаў. «Вам патрэбны будуць людзі. Мы будзем вам дапамагаць. Перш за ўсё ў будаўніцтве жылля», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ў плане падтрымкі ў вырашэнні жыллёвага пытання ў краіне вызначаны прыярытэты. Гэта ваенныя, якія згодна з законам не могуць займацца камерцыяй і фактычна аддаюць сваё жыццё служэнню Радзіме. «Мы ім павінны забяспечыць тыл», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Яшчэ адна катэгорыя — шматдзетныя сем’і, якім дзяржава таксама дапамагае ў прыярытэтным парадку.

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць важным рабіць акцэнт на жыллёвым будаўніцтве там, дзе развіваюцца і ствараюцца новыя вытворчыя магутнасці. Як, напрыклад, у Оршы. «Калі мы ствараем новую вытворчасць і будуем заводы, то мы павінны пабудаваць там жыллё. Тады людзі прыйдуць. Так было ў савецкія часы. Таму мы будзем рухацца у гэтым напрамку і падтрымліваць не толькі вас, але ўсе прадпрыемствы, якія будуць будаваць, развівацца», — сказаў ён.

«У Оршы месца для будаўніцтва хапае. Горад цудоўнейшы. Такіх гарадоў у свеце нямнога, ды і ў Беларусі. Выдатныя ўмовы для жыцця. Трэба, каб было жыллё. У гэтым напрамку мы будзем працаваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть