Прэзідэнт

Лукашэнка на сходзе Белкаапсаюза: за вёску галавой адказваеце!  | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

16 лютага, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў запатрабаваў забяспечыць якаснае абслугоўванне вясковага насельніцтва,

«Перапрацоўка — гэта не толькі рэзерв нарошчвання аб’ёмаў дзейнасці, але і разам з грамадскім харчаваннем дадатковы механізм кампенсацыі нізкаэфектыўнага гандлю ў вёсцы. У вас дастаткова канкурэнтных пераваг», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, вытворчасць прадуктаў харчавання для спажыўкааперацыі мае некалькі стратэгічных пасылаў: «Гэта натуральнасць, пашырэнне асартыменту і рост прадукцыйнасці. Хлеб, кандытарскія вырабы, мяса, каўбаса, традыцыйныя саленні, замарожаныя грыбы — многае з таго, што вы вырабляеце, заўсёды карыстаецца попытам. Пашырайце свой асартымент».

Кіраўнік дзяржавы расказаў, як у 2021 годзе наведаў невялікую хлебапякарню ў Свіслачы. Прэзідэнт тады пакаштаваў мясцовы хлеб і быў уражаны яго смакам. Пасля наведвання Аляксандрам Лукашэнкам пякарні людзі назвалі пляцёнку «Бацькава булка». У горадзе нават пачалі праводзіць аднайменны каравай-фэст.

У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на скаргі, якія паступаюць ад людзей на якасць хлебапякарнай прадукцыі ў іншых гарадах, у прыватнасці ў Рагачове. Ён даручыў разабрацца ў гэтым пытанні і прыняць неабходныя меры. «Зрабіце, каб у вялікім горадзе Рагачове людзі мелі свой хлеб! — запатрабаваў Прэзідэнт. — Абслугоўвайце як належыць людзей».

«Вам мая парада: пачніце з дысцыпліны і парадку, структуруйце сваю арганізацыю. З сябе пачніце. Калі трэба нечым дапамагчы, я абавязкова дапамагу. Але толькі дзейнічайце. Разам з органамі ўлады. Віцэ-прэм’ер Заяц будзе кантраляваць, мы будзем дапамагаць. Цяпер прэм’ер-міністр да гэтага асабіста падключыцца. Так яму і перадайце. За вёску вы галавой адказваеце. Мы з вамі ўсе вясковыя людзі. Яшчэ раз паўтараю: адтуль пайшла наша краіна — мы павінны іх падтрымаць. Мы вас прымусім працаваць. Разумейце мяне, як хочаце. Вы можаце. Калі б вы не маглі, я сёння прыйшоў бы і пачаў з галоўнага: як будзем развальваць Белкаапсаюз і на гэтым месцы фарміраваць новы гандаль. Але я яшчэ спадзяюся на вас», — заявіў беларускі лідар. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть