Прэзідэнт

Лукашэнка: Беларусь з’яўляецца прыхільніцай непадзельнай бяспекі і выступае за больш справядлівы светапарадак | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

15 лютага, Мінск . Беларусь з’яўляецца прыхільніцай непадзельнай бяспекі і выступае за больш справядлівы светапарадак. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лютага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў у Палацы Незалежнасці,

«Мы заўсёды шчыра сустракаем сяброў і партнёраў, зацікаўленых ва ўмацаванні адносін з нашай краінай. І гэта не проста дыпламатычны этыкет або даніна модзе, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гасціннасць — адзін з галоўных беларускіх брэндаў, якім мы вельмі ганарымся і перадаём з пакалення ў пакаленне. А найвялікшыя каштоўнасці для беларусаў — мір і згода, магчымасць спакойна працаваць і развівацца».

«Менавіта таму з’яўляемся адназначнымі прыхільнікамі адзінай і непадзельнай бяспекі, выступаем за новы, больш справядлівы светапарадак, за магчымасці для развіцця і дастойнай будучыні для ўсіх народаў, а не толькі для так званага залатога мільярда», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Веру ў тое, што вы палюбіце Беларусь так, як любім яе мы, яе жыхары і грамадзяне, нашы госці. Сардэчна віншую з афіцыйным пачаткам ганаровай і адказнай дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
 
«Жадаю моцнага здароўя і самае галоўнае — каб у вашым жыцці гэты перыяд стаў яшчэ адной прыступкай дыпламатычнай кар’еры. Поспехаў вам і з добрым прыбыццём у Беларусь», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть