Грамадства

Да +28°С і дажджы чакаюцца ў Беларусі 22 мая

21 мая, Мінск . Да плюс 28 градусаў і дажджы чакаюцца ў Беларусі 22 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў, удзень — плюс 22-28 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть