Спорт

Шаранговіч падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Калгары»


Фота hockey.by

1 ліпеня, Мінск . Беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч падпісаў новае пагадненне з клубам Нацыянальнай хакейнай лігі «Калгары Флэймз», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Кантракт Шаранговіча з канадскім клубам разлічаны на пяць гадоў, у сярэднім беларус будзе атрымліваць $5,75 млн за сезон. Новае пагадненне ўступіць у сілу ў 2025 годзе, паколькі ў Ягора застаўся яшчэ адзін сезон па старым кантракце. У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ-2023/24 нападаючы правёў усе 82 матчы і пабіў снайперскі і бамбардзірскі рэкорды за сезон для беларускіх хакеістаў, закінуўшы 31 шайбу і набраўшы 28 асістэнцкіх балаў.

Іграком «Калгары Флэймз» Шаранговіч стаў роўна год таму пасля абмену з «Нью-Джэрсі». Усяго за чатыры сезоны ў Нацыянальнай хакейнай лізе Ягор правёў 287 матчаў, у якіх зарабіў 165 (84+81) ачкоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть