Грамадства

Снег з дажджом і парывісты вецер чакаюцца сёння ў Беларусі

21 снежня, Мінск . Снег з дажджом і парывісты вецер чакаюцца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца пераважанне воблачнага надвор’я. Часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі па краіне ўтворыцца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, раніцай і днём парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў межах ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть