Культура

Выстава БЕЛТА «Паралельныя светы» адкрылася ў Маскве

16 мая, Масква . Выстава БЕЛТА «Паралельныя светы» прадстаўлена сёння ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

Аснову праекта «Паралельныя светы» склалі 18 плакатаў, на якіх можна ўбачыць кадры з архіва БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія адлюстроўваюць два светы: свет дзяржавы — стварэння і развіцця і свет апазіцыі — разбурэння і дэградацыі.


Упершыню праект «Паралельныя светы» быў прадстаўлены ў студзені на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: тады за пяць дзён работы выставы з ёй азнаёміліся больш за 8 тыс. чалавек. Затым праект дэманстраваўся на Мінскім аўтамабільным заводзе, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, гандлёвым цэнтры «Сталіца». Цяпер магчымасць убачыць выставу ёсць і ў расіян.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть