Грамадства

Авіякампанія з ААЭ павялічыла частату палётаў у Мінск


Фота з архіва

28 снежня, Мінск . Авіякампанія Flydubai павялічыла частату палётаў у Мінск. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

З 26 снежня Flydubai дабавіла дзённыя рэйсы на маршруце Дубай — Мінск — Дубай па аўторках, чацвяргах і суботах. Прыбыццё ў Мінск у 12.55, вылет у Дубай у 13.55 па мінскім часе.

Такім чынам, пасля павелічэння частаты палётаў агульная колькасць рэйсаў авіякампаніі па маршруце складзе 10 разоў у тыдзень.

Авіякампанія Flydubai з’яўляецца партнёрам Нацыянальнага аэрапорта Мінск з лютага 2021 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть