Спорт

Баскетбалісткі «Гарызонта» заваявалі Кубак Беларусі


Фота БК «Гарызонт»

22 снежня, Мінск . Баскетбалісткі «Гарызонта» чацвёрты раз запар заваявалі Кубак Беларусі сярод жаночых каманд,

У вырашальным матчы 27-га кубкавага турніру падапечныя Наталлі Трафімавай абыгралі лідара нацыянальнага чэмпіянату баскетбалістак «МІНСКА» з вынікам 77:67. Лепшым іграком кубкавага розыгрышу прызнана адна з лідараў «Гарызонта» Настасся Верамеенка, якая набрала ў фінальным паядынку 24 ачкі.

У матчы за бронзу гродзенская «Алімпія» ўпэўнена перамагла «Гомельскіх рысей» — 99:65.

У мужчын вырашальныя сустрэчы за Кубак краіны таксама адбудуцца на пляцоўцы сталічнага РДВАР. У першым паўфінале 28 снежня дзеючыя ўладальнікі трафея баскетбалісты «МІНСКА» згуляюць з магілёўскім «Барысфенам». Другую паўфінальную пару склалі «Гродна-93» і віцебскі «Рубон». Год таму «МІНСК» 14-ы раз выйграў Кубак Беларусі, абыграўшы «Гродна-93» з лікам 77:63. У гульні за трэцяе месца «Барысфен» узяў верх над «Рубонам» — 75:66.

Уваход на ўсе кубкавыя сустрэчы свабодны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть