Спорт

Баскетбалісты «МІНСКА» згуляюць з віцэ-чэмпіёнам Адзінай лігі ВТБ


Фота з архіва

24 студзеня, Мінск . Чарговыя паядынкі 24-га тура пройдуць у рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ,

Аўтсайдары сезона баскетбалісты «МІНСКА» згуляюць у Краснадары з віцэ-чэмпіёнам мясцовым клубам «Лакаматыў-Кубань», за які выступае беларускі абаронца Уладзіслаў Блізнюк. У матчы першага круга ў беларускай сталіцы мінчане ўступілі краснадарскай дружыне ва ўпартай барацьбе з розніцай 4 балы – 86:90. «Лакаматыў-Кубань» ужо забяспечыў сабе месца ў першай шасцёрцы па выніках першага этапу, атрымаўшы 16 перамог у 23 праведзеных паядынках. БК «МІНСК» застаецца адзінай камандай, якая яшчэ не выйграла ніводнага матчу.

Сёння адбудуцца яшчэ тры сустрэчы. Лідар «банкаўскага» турніру маскоўскі ЦСКА прыме на сваёй арэне «Пары Ніжні Ноўгарад», у Пермі мясцовая «Парма» сустрэнецца з саратаўскім «Автадорам», а баскетбалісты «Самары» ў сябе дома згуляюць з «Астаной».

Становішча ў групе лідараў: ЦСКА — 20 перамог (24 матчы), УНІКС (Казань) — 18 (24), «Зеніт» (Санкт-Пецярбург) — 16 (23), «Лакаматыў-Кубань» — 16 (23).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть