Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Наіба Арманда Букеле Артэса з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Сальвадора | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

16 лютага, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Наіба Арманда Букеле Артэса з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Эль-Сальвадор. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вынікі выбараў сведчаць аб высокім даверы насельніцтва краіны і падтрымцы Вашай палітыкі, накіраванай на пабудову магутнай, незалежнай і бяспечнай дзяржавы, — гаворыцца ў віншаванні. — Мінск зацікаўлены ў развіцці і пашырэнні адносін з Сан-Сальвадорам. Мы адкрыты да сумеснага пошуку эфектыўных форм узаемадзеяння, больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай сферы, стварэння базы двухбаковых пагадненняў. Маем паспяховы вопыт супрацоўніцтва з краінамі рэгіёна і гатовы дзяліцца ім у такіх сферах, як сельская гаспадарка, прамысловасць, ахова здароўя і адукацыя».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў выбранаму Прэзідэнту моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, значных дасягненняў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці на карысць сальвадорскага народа.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть